22 жніўня
Выгляд
← жнівень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 |
22 жніўня — дзвесце трыццаць чацвёрты (дзвесце трыццаць пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 1485: Скончылася вайна Пунсовай і Белай ружы, у бітве пры Босварце загінуў Рычард III, кароль англійскі.
- 1864: Падпісаная 1-ая Жэнеўская канвенцыя, створана таварыства Чырвонага крыжа.
- 1989: Адкрытыя кольцы Нептуна.
- 1989: Літва абвясціла незаконнай анексію рэспублікі Савецкім Союзам.
- 1991: Пасля правалу спробы дзяржаўнага перавароту ў СССР прэзідэнт краіны Міхаіл Гарбачоў, які быў часова адхілены ад улады, вярнуўся ў Маскву; члены ГКЧП арыштаваныя.
- 2002: Улады Тайланда забаранілі выкарыстоўваць сланоў для перамяшчэння па гарадскіх вуліцах.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 1647: Дэні Папен, французскі матэматык і фізік.
- 1760: Леў XII, Папа Рымскі.
- 1861: Ігнат Буйніцкі, беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра, удзельнік літаратурнага жыцця (пам. 9.9.1917).
- 1862: Клод Дэбюсі, французскі кампазітар (пам. 25.3.1918).
- 1874: Макс Шэлер, нямецкі філосаф і сацыёлаг.
- 1898: Генрык Лаўмянскі, польскі гісторык, даследчык ВКЛ.
- 1904: Дэн Сяапін, кітайскі палітык і рэфарматар.
- 1907: Андрэй Мітрафанавіч Кіжаватаў, удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці, Герой Савецкага Саюза (загінуў 29.06.1941).
- 1920: Рэй Брэдберы, амерыканскі пісьменнік-фантаст.
- 1963: Торы Эймас, амерыканская спявачка.
- 1970: Рыка Грос, нямецкі біятланіст.
- 1995: Дуа Ліпа, брытанская спявачка.
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 408: Стыліхон, рымскі палкаводзец і дзяржаўны дзеяч.
- 1280: Мікалай III, Папа Рымскі.
- 1350: Філіп VI Валуа, кароль Францыі.
- 1599: Лука Марэнцыё, італьянскі кампазітар (нар. 1533).
- 1860: Аляксандр-Габрыэль Дэкан, французскі мастак.
- 1891: Ян Неруда, чэшскі журналіст, паэт і пісьменнік.
- 1899: Альгерд Абуховіч, беларускі літаратар (нар. 6.8.1840).
- 1917: Матэйс Марыс, нідэрландскі мастак.
- 1922: Майкл Колінз, ірландскі палітык, змагар за незалежнасць (нар. 16.10.1890).
- 1937: Станіслаў Будзінскі, рэвалюцыйны дзеяч, публіцыст (нар. 9.9.1894).
- 1973: Стэнтан Мак-Дональд-Райт, амерыканскі мастак.
- 1980: Габрыэль Гансалес Відэла, прэзідэнт Чылі.
- 1988: Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч (нар. 5.9.1901).
- 2011: Джон Гільберт Лейтан, канадскі палітык.
- 2023: Тота Кутуньё, італьянскі спявак, аўтар песень.
Святкуюць
[правіць | правіць зыходнік]- Расія — Дзень Дзяржаўнага сцяга Расійскай Федэрацыі.